Кірую аддзелам прававой дапамогі "Цэнтра беларускай салідарнасці" ўжо больш за 4 гады, а таксама ўдзельнічаю ў працы Рабочай групы па пытаннях легалізацыі знаходжання грамадзян Беларусі пры Міністэрстве ўнутраных спраў Польшчы.
У рамках сваёй штодзённай практыкі аказваю юрыдычную дапамогу замежнікам, працадаўцам і няўрадавым арганізацыям у сферы міграцыйнага, бежанскага і працоўнага права.
Акрамя таго, праводжу трэнінгі, рыхтую рапарты і публікацыі па пытаннях правоў чалавека, міграцыйнага заканадаўства і інтэграцыі замежнікаў.
Маю навуковыя інтарэсы засяроджаны на працэсуальных гарантыях іншаземцаў у рамках працэдур, якія ажыццяўляюцца органамі дзяржаўнага кіравання - як эфектыўна рэалізоўваць правы ў дзяржаўных органах.
У сферы міграцыйнага права я працую больш за 10 гадоў. Свой досвед атрымала ў такіх арганізацыях:
- «Хельсінскі Фонд правоў чалавека» (Helsińska Fundacja Praw Człowieka),
- «Асацыяцыя прававой інтэрвенцыі» (Stowarzyszenie Interwencji Prawnej),
- «CASE – Center for Social and Economic Research».
На працягу трох гадоў была членам Рады па справах мадэлі інтэграцыі замежнікаў у Мазовіі пры Мазавецкім ваяводскім упраўленні. У 2021 годзе супрацоўнічала з Інстытутам грамадскіх спраў (Instytut Spraw Publicznych) у даследаваннях, якія тычацца інтэграцыі бежанцаў у Польшчы.
Маю тытул магістра права, выпускніца факультэта права Варшаўскага ўніверсітэта.
